Пра першую аварыю мы ўжо пісалі - раніцай мікрааўтобус-маршрутка сутыкнулася з легкавым БМВ. У выніку той аварыі пацярпеў кіроўца маршруткі.
А вечарам, бліжэй да 5 гадзіны (таксама блізка да гадзіны пік) амаль такая ж аварыя паўтарылася амаль на тым жа месцы. На светлафоры каля крамы "5 элемент" мікрааўтобус (але не маршрутка) ўехаў у легкавушку. Пакуль афіцыйна інфармацыі пра гэтую аварыю няма, таму і не вядома дакладная прычына здарэння. Але па-досведу, можам сказаць, што або кіроўца мікрааўтобус не своечасова зрэагаваў на спыненне легкавушкі (не ўтрымаў дыстанцыю), або дарога і вечарам аказалася слізкая і спроба затармазіць не ўдалася.