Гаворка ідзе пра ўчорашнюю аварыю. Нагадаем, што раніцай па праспекце тэкстыльшчыкаў сутыкнуліся легкавое БМВ і маршрутка з пасажырамі. Канешне, зараз усе маршруткі абсталяваныя відэарэгістратарамі. І момант аварыі аказаўся засняты на відэа. Сёння з самай раніцы гэтае відэа з’явілася адразу на некалькіх пляцоўках у сеціве ў адкрытым доступе.
На відэа бачна, што БМВ едзе па сустрэчнай паласе ў бок цэнтра, а маршрутка едзе ў бок Ільнокамбінату. Не далёка ад адтобуснага прыпынку легкавушку заносіць і выносіць на паласу па якой едзе маршрутка. Выносіць і разварочвае.
То бок, нават калі БВМ і перавысіла хуткасць, усё ж такі галоўная прычына заносу і аварыі — стан дарогі. Нагадаем, што ў аварыі пацярпеў кіроўца маршруткі.