06:00

+6

4 м/с

996 гПа

09:00

+8

5 м/с

996 гПа

12:00

+11

4 м/с

996 гПа

15:00

+13

4 м/с

996 гПа

18:00

+13

3 м/с

995 гПа

Орша, Здарэнні

«Цюбінгіста» затрымалі

17.01.2024 12:55

409 праглядаў, 0 каментароў

У Воршы міліцыя затрымала мужчыну за небяспечнае катанне дзяцей.

Раней у міліцыю паступіла паведамленне ад жыхаркі Оршы, што невядомы пашкодзіў агароджу на яе ўчастку. Супрацоўнікі ДАІ неўзабаве ўстанавілі, што пашкоджанні былі прычынены цюбінгамі, прывязанымі да аўтамабіля. Пра гэта з’явілася і відэа, машына і цюбінг трапілі на краечак відэакамеры.

Неўзабаве знайшлі машыну і кіроўцу. Высветлілася, што 30-гадовы аршанец буксіраваў у адным цюбінгу 6-гадовага дзіцяці, у другім — цесця і 3-гадовую дачку. На павароце цюбінгі занесла і яны сутыкнуліся з плотам. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў.

У адносінах парушальніка складзена некалькі пратаколаў.

Міліцыя нагадвае, што катанне на цюбінгу — вельмі траўманебяспечная зімовая забаўка, калі грэбаваць правіламі бяспекі. Катэгарычна забаронена буксіраваць цюбінг аўтамабілем, снегаходам, квадрацыклам і г.д., бо гэта ўяўляе пагрозу жыццю і здароўю людзей.

Раней у адной толькі Беларусі здарылася некалькі трагедый і прыкрых выпадкаў такога катання.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Цюбінгіста» затрымалі

У Воршы міліцыя затрымала мужчыну за небяспечнае катанне дзяцей.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение