Ранішняя зводка МНС паведаміла пра рэдкае здарэнне ў Оршы. Хаця дарогі нашага горада шмат у якіх месцах перасякаюцца з чыгункай, але такія здарэнні адбываюцца нават не кожны год.
У ноч з 19 на 20 студзеня на вуліцы Новая (раён Замосце) легкавы аўтамабіль паехаў праз чыгуначны пераезд у той момант па ім рухаўся грузавы цягнік з Віцебска. Пры гэтым, пераезд быў рэгёлюемым, адпаведна, кіроўца мусіў бачыць забараняльны сігнал сімафора.
Калі цягнік на хуткасці ўрэзаўся ў аўтамабіль пацярпела двое чалавек. КІроўца загінуў на месцы, а ягоны пасажыр паехаў у бальніцу. На месцы працавалі ратавальнікі — падобна, што пасажыра давялося дэблакіроўваць з таго што засталося ад машыны.