Крама «Капеечка», якая адносіцца да філіялу «Крычаў» ЗАТ «Дабраном» на вуліцы Леніна, гарэла. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Інфармацыя аб пажары ў гандлёвай зале на першым паверсе трохпавярховага жылога дома паступіла ў 23.15.
Пацярпелых няма. У выніку ўзгарання пашкоджаны халадзільнік, закураны тавар і маёмасць у гандлёвай зале. Прычына пажару высвятляецца.