БелТА паведамляе пра затрыманне сямейнай пары з Оршы, якая падпрацоўвала гандлем наркотыкамі. Звычайна ў гэты бізнэс ўцягваецца моладзь, але гэтая пара выключэнне: мужчыне 41 год і раней ён ужо быў судзімы па тым да артыкуле і яшчэ адным не звязаным з наркотыкамі. Жанчыне 39 гадоў і яна раней судзімая за гандаль людзьмі.
Яны каля месяца прапрацавалі на наркатычную інтэрнэт-краму. У гэты раз, забраўшы паўкілаграмы наркаты пад Оршай, яны паехалі паработаць ў Полацку. Там на здымнай кватэры пара расфасоўвала буйную партыю на дробныя, каб потым зрабіць закладкі. Але да закладак справа не дайшла.