Крамныя крадзяжы - злачынства не рэдкае. Але ёсць нюанс: калі крадзеж па дробязі, то можна аддзелацца штрафам ці суткамі. На крымінальную справу трэба скрасці тавару на дастаткова буйную суму. Гэтым і скарыстаўся 37-гадовы жыхар Віцебску. Ён краў па дробязі, але часта. Больш за тое, каб не прымільгацца, ездзіў па розных гарадах і краў у розных крамах, у Оршы таксама бачылі ягоную "працу". Краў пераважна каву і цукеркі. Не таму, што сладкаежка, а, каб перапрадаць потым скрадзенае.
Ды, вось, справа пайшла не па запланаванай схеме. У выніку мужчыну злавілі і налічылі суму скрадзенага ў 450 рублёў, што дастаткова на завядзенне крымінальнай справы. Цяпер аршанскія цукеркі ў адноснай бяспецы - віцебчанін затрыманы і ў чаканні суда, відавочна, будзе знаходзіцца за кратамі.