Як паведаміла абласная міліцыя, у Віцебску затрымалі двух навучэнцаў каледжу ў Воршы, якія распаўсюджвалі псіхатропнае рэчыва «Альфа-PVP». Як выявілі сілавікі, яны працавалі на нелегальную інтэрнэт-краму ад 2 тыдняў да 2 месяцаў.
Падлеткі-наркакур’еры, працавалі і ў Полацку. Каб далей распаўсюджваць псіхатроп на тэрыторыі нашага гораду, яны адправіліся туды, дзе пад Полацкім пуцепровадам была схаваная партыя з 20 грамамі гэтага наркотыка.
Аршанскіх падлеткаў затрымалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС Віцебску.
На наступны дзень міліцыянты затрымалі 17-гадовага навучэнца каледжу ў Паставах, які распаўсюджваў псіхатроп 4-смс у Віцебскім раёне. Хлопца затрымалі ў момант закладання партыі ў лясным масіве, пры ім знайшлі 80 грамаў псіхатропу. Пасылку з таварам ён забіраў з тайніка на тэрыторыі Менску, каб прывезці ў Віцебскі раён.