Незвычайная гісторыя адбылася ў Воршы. Выпіваючы, двое прыяцеляў заканфліктавалі. Як сказана ў пратаколе следства, адзін мужчына пачаў біць другога адламанай з кухонных дзвярэй ручкай і флаконам ад духоў, які быў падарункам дзяўчыне. Дзяўчына, якая была сярод канфлікту, таксама знаходзілася ў памяшканні.
Пры гэтым дзяўчына жыла якраз у кватэры з абвінавачаным, а пацярпелага сведка запрасіла да сябе, каб паскардзіцца яму на паводзіны хлопца, які пастаянна канфліктаваў з ёй.
Дзяўчына-сведка ведала пацярпелага пасля гісторыі, калі спрабавала перадаць таму рэчы сваёй сяброўцы ў СІЗА.
На следстве і судзе нападнік прызнаў, што нанёс пацярпеламу шматлікія пашкоджанні вуснаў, носу і іншых частак твару, але заявіў, што не выкарыстоўваў для гэтага ані флакон, ані ручку, якую сапраўды адламаў, але быццам адкінуў убок адразу пасля гэтага. А размова адбывалася з-за скандалаў, якія абвінавачаны нібыта ўчыняў са сваёй дзяўчынай, пры гэтым псаваў маёмасць. Пацярпелы паказаў, што нападнік спрабаваў выціснуць яму вочы і «разарваць рот».
Сярод іншых пашкоджанняў, у пацярпелага зафіксавалі і праблемы са сківіцай, агулам траўмы пацягнулі доўгі разлад здароўя на тэрмін звыш 4 месяцаў. Медычныя агледзіны абверглі довады абвінавачанага аб тым, што злачынства ён учыніў цвярозым.
Абвінавачаны пасля таго як пакінуў кватэру пасля канфлікту, спрабаваў ускрыць сабе вены. Медыкі выявілі ў яго разлад асобы і залежнасць ад алкагольных і псіхатропных рэчываў.
Суд пастанавіў пакараць падсуднага 3 месяцамі арышту без штрафу. Таксама ён мусіць сплаціць 2000 рублёў пацярпеламу паводле грамадзянскага пазову. Акрамя таго, нападніка будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.
А што ж флакон? Гэты рэчавы доказ, як і дзвярную ручку, суд пастанавіў знішчыць.