Пажар адбыўся глыбокай ноччу з 1 на 2 лютага. Калі ратавальнікі прыехалі, ім распавялі, што ў доме пражывае самотная 92-гадовая жанчына і яна можа быць ўнутры будынка. Нажаль, гэта аказалася праўдай. Пасля тушэння пажару і разбора завалаў, цела жанчыны знайшлі на ложку. Канешне, пажару яна не перажыла.
Папярэдняя версія прычыны пажару - неасцярожнае карыстанне вагнём і не правільная эксплуатацыя электрапрыбораў.