На днях у Оршы рэзка пацяплела, неба стала па вясеннему светлым, снег пачаў хутка таяць, а моладзь пачала гуляць без шапак. Здавалася, пачынаецца вясна. Але ж не... Сіноптыкі прагназуюць вяртанне маразоў.
Ужо ў панядзелак тэмпература паветра апусціцца да мінус 5 градусаў і гэта толькі пачатак. У сераду - 7 лютага - вясновае надвор'е паспрабуе зноў прыйсці на Аршаншчыну пад прыкрыццём ападкаў, адпаведна, гэта будзе мокры снег. Але вышэй за -1 тэмпература ў гэты дзень не падымецца.
А ў чацьвер пачнецца зімовая рэакцыя. Днём чакаецца мінус 8, вечарам ужо мінус 11. А ў ноч з чацьвярга на пятніцу мінус 14 градусаў.