Яе паведамляюць нашыя крыніцы, кіраўнік Аршанскай міліцыі прыйшоў на работу і ўжо там у яго прыхапіла сэрца. Болі ў сэрцы аказаліся трагічнымі. Пакуль афіцыйнага падцверджання гэтай інфармацыі няма.
Барвянкоў усё жыццё прапрацаваў у міліцыі. Пачынаў з участковага, потым некаторы час узначальваў Талачынскую міліцыю. А некалькі гадоў таму перайшоў у Оршу. Менавіта пад яго кіраўніцтвам у Оршы адбываліся палітычныя рэпрэсіі ў 2020 ім далейшых гадах. Быў дэпутатам райсавету.