"Сіня-белыя" лідзіруюць у турнірнай табліцы 2-й лігі чэмпіянату Беларусі, маючы 52 балы. Далей ідзе "Жлобін", у якога 50. Рагачоўскі "Дняпро" ідзе на 8-й пазіцыі сярод 12 камандаў і набраў 26 пунктаў.
Сёлета ў першым коле каманды сустрэліся ўпершыню за апошнія 13 гадоў. Мінулы раз каманды сустракаліся яшчэ ў 2001 годзе ў рамках 1-й лігі. Тады мясцовая каманда называлася "Рагачоў-ДзЮСШ-1". У тым чэмпіянаце рагачоўцы замкнулі табліцу, сталі 15-мі і выляцелі ў 2-ю лігу. "Орша" таксама правяла той чэмпіянат не лепшым чынам, заняўшы 12-ты радок. Наша каманда тады здолела захаваць месца ў 1-й лізе, аднак з фінансавых прычынаў вымушаная была пачаць наступны сезон нават не ў 2-й лізе, а ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці.
Згаданая гульня першага кола бягучага чэмпіянату адбылася 6-га ліпеня і прынесла нечаканую і крыўдную для аршанцаў нічыю 1:1, гол забіў Мікалай Кітаёў.
Гульня другога кола адбудзецца 13 верасня на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 16:00.