Пажар адбыўся познім вечарам 5 лютага. Адзін з герояў гэтай гісторыі быў у гасцях у сябра на вуліцы Астроўскага, калі заўважыў з вакна суседскай кватэры дым. Ён вырашыў дзейнічаць самастойна не чакаючы пакуль прыедзе лужба 101. Ён змог зайсці ў кватэру дзе пабачыў 84-гадовую жанчыну, якая стаяла на кухні сярод дыма і вагню. Жанчына была жывая і ў прытомнасці, але не разумела што адбываецца. А там гарэла мэбля.
Мужчына вывеў пенсіянерку з вагню, а ягоны прыяцель у гэты час выклікаў МНС і самастойна заліваў вагонь вадой. У выніку пакуль ратавальнікі прыехалі, пажар ужо быў патушаны. Пенсіянерку, праўда, усё адно адправілі ў бальніцу, каб правесці дадатковы агляд. Але чыста па знешніх прыкметах, яна не пацярпела.