У абʼяве гаворыцца, што дзве бляшанкі згушчанкі захоўваліся ў падвале, засталіся ад бабулі мужчыны, які выставіў лот на аўкцыён. Сваячка працавала загадчыцай сталовай.
«Колькі гадоў прадукту, невядома — этыкетка спарахнела, надпісы зусім не чытаюцца. Можа каму цікава», — піша аўтар абʼявы.
Цана — па дамове.