Прэс-служба МУс паведаміла пра рэдкае затрыманне. Мужчына меў дачыненне да махляроў, якія праў тэлефонныя званкі выманьвалі грошы ў беларусаў. Падзея, канешне, не шэраговая. Бо ахвярамі такіх махляроў стала шмат людзей, а затрыманне пакуль яшчэ першае.
Але з тэксту апублікаваным міліцыянтамі, бачна, што мужчыну абвінавацілі не ў суўдзеле ў махлярстве, ні ў крадзяжах. А... Ў незаконнай прадпымальніцкай дзейнасці. Адпаведна, і пакаранне яму пагражае толькі адміністратыўнае: штраф ды канфіскацыя заробленых грошай. А гаворка ідзе, прынамсі, пра 310 тысяч рублёў, якія аршанец правёў праз свой крыпта-гаманец з рахункаў ахвяраў на рахункі махляроў.