Жанчыну, якая забіла сваіх дзяцей клічуць Ірына Куранкова, ёй 36 гадоў і яна маці 6 дзяцей. Прычым, суседзі гавораць, што дзеці ад розных бацькоў, ні адзін з іх сваім дзецям не дапамагаў. Проста гаворачы, яны ўсе ў той ці іншай ступені былі алкаголікамі. Сама ж Ірына алкаголь не ўжывала - у яе была непераноснасць спірта. Прыблізна паўгады таму мужа Ірыны Дзмітрыя Куранкова адправілі на прымусовае лячэнне ў ЛТП і ў сям'і сітуацыя стала яшчэ горш. Хаця жыць стала спакайней (муж, па словах суседзяў, збіваў Ірыну), але сям'я стала зусім беднай. Ірына працавала на ільнокамбінаце, адпаведна, вялікіх грошай не мела.
Сацыяльныя службы як мінімум тры разы цікавіліся сям'ёй, бо дзецям не хапала элементарных рэчаў, нават, ежы. Праверкі сацыяльных службаў прывялі да лагічных высноваў - дзяцей трэба забіраць у прытулак. Падобна, што менавіта гэта і падштурхнула Ірыну да страшнага. У гэты дзень (14 лютага) двое старэйшых сыноў былі з бабуляй - гэта ім і ўратавала жыццё. Калі бабуля не змагла дазваніцца да сваёй дачкі, яна паехала да яе дадому і сваім ключом адкрыла кватэру. У кватэры ўжо ляжалі чатыры забітыя дзіцёнкі ад 1 да 8 гадоў. Сама Ірына была ў крыві - яна паспрабавала парэзаць вены. У міліцыю пазваніла школьны сацыяльны педагог. Дзяцей Ірына задушыла.
Калі яе прызнаюць псіхічна прытомнай (а гэта далёка не факт), то Ірыне можа пагражаць да 25 гадоў турмы, бо расстрэл да жанчынаў у Беларусі не практыкуецца. Але больш верагодна, што яе накіруюць на прымусовае псіхічнае лячэнне.