15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Праз чверць стагоддзя пакаранне

26.02.2024 11:00

698 праглядаў, 0 каментароў

Страшная справа перададзена ў суд

Нават калі нехта і чуў пра гэтую справу, то дакладна ўжо забыўся. Бо злачынства адбылося яшчэ 25 гадоў у 1998 годзе. Тады 11-гадовая дзяўчынка ў Магілёве пайшла да сяброўкі ў госці на суседнюю вуліцу, але дадому з гасцей не вярнулася. Два дні даўжыліся пошукі дзіцёнка. Знайшлі дзяўчынку выпадкова грыбнікі ў лесе. Дакладней, тое што гэта дзяўчынка было зразумела не адразу - цела было спаленае.

Як паказалі патолагаанатамы, 11-гадовая дзяўчынка была згвалтаваная, зверскі зарэзаная, а потым цела паспрабавалі спаліць і схаваць. Злачынства страшнейшае, але расследваць яго па гарачых слядах не атрымалася. Толькі ў 2023 годзе следства выйшла на 63 гадовага (на момант забойства падазраванаму не было яшчэ 40 гадоў) жыхара Талачынскага раёна.

Аказваецца, што падазраваны быў знаёмы з дзяўчынкай - яна сябравала з малодшай сястрой забойцы, да ў яго таксама была дачка. У дзень забойства ён быў п'яны, па надуманай прычыне ён адвёў дзяўчынку ў лес дзе згвалціў, забіў, потым закідаў цела галлём, абліў бензінам і падпаліў цела.

Хаця і парйшло 25 гадоў, тэрмін даўніны па такім злачынстве яшчэ не прайшоў. І цяпер мужчыне пагражае смяротнае пакаранне. Справа перададзена ў суд па мецы здарэння.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праз чверць стагоддзя пакаранне

Страшная справа перададзена ў суд

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение