Падобна на тое, што тады справу пастараліся не разгалошваць, штто ў тыя часы (было вельмі шмат іінфармацыйных повадаў) было не так і складана. Але літаральна ўчора "Альянс расследвальнікаў Беларусі" - арганізацыя прызнаная ўладамі экстрэмісцкай - апублікаваў дэталі здарэння, якое журналісты для гучнага загалоўка назвалі "Штурмам Аршанскага КДБ". Улічваючы, палітычныя падзеі жніўня 2020 года, сапраўды, першапачаткова можна было б падумаць, што гаворка ідзе пра нейкі штурм. Насамрэч сітуацыя больш падобная або на хуліганства, або на тое, што п'яны кіроўца - банальна - не справіўся з кіраваннем.
Справа выглядала так: у 22-46 31 жніўня ў Аршанскім КДБ спрацавала сігналізацыя. На месца выехаў нарад "Аховы", які высветліў, што чорны Мэрсэдэс на расейскіх нумарах наехаў на браму будынка і з'ехаў у невядомым кірунку. Ужо праз 10 хвілін аўтамабіль з характэрнымі пашкоджаннямі і падобны па апісанні быў знойдзены каля гульнявога клуба "Вегас" (каля музея "Млын"). У машыне было два аршанцы, абодва п'яныя. Пры спробе затрымання адзін з мужчынаў аказаў некаторы супраціў, тым ббольш, што раней адзін з іх затрымліваўся за кіраванне ў п'яным стане і быў пазбаўлены правоў. Абодва затрыманыя аддзелаліся адміністратыўнымі пакараннямі.