Для жыхароў прыватнага сектару ў Оршы, кожная вясна прыносіць адну і тую праблему. І праблема гэтая аніяк не рашаецца.
Вось так выглядае зараз завулак Валадарскага ў Задняпроўі. Як тут можна прайсці — пытанне рытарычнае, але для людзей гэты дзень сурка паўтараецца кожную вясну. І, нажаль, канешне, такі стан дарогі не толькі на гэтым завулку. З такой праблемай кожны сезон сустракаюцца жыхары Заходняй, Гразілаўкі ды іншых раёнаў прыватнага сектару.