03:00

+6

1 м/с

991 гПа

06:00

+5

2 м/с

991 гПа

09:00

+7

3 м/с

991 гПа

12:00

+12

4 м/с

990 гПа

15:00

+15

5 м/с

988 гПа

Орша, Здарэнні

«Якая гідкасць гэтая вашая рыба!»

01.03.2024 12:05

673 прагляду, 0 каментароў

У Воршы знайшлі небяспечную прадукцыю з Расеі.

Небяспечную вэнджаную рыбную прадукцыю прадаваў прадпрымальнік у Воршы. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржстандарта.

Размова аб вырабленай расейскім ТАА «ПК Норд» рыбнай прадукцыі, якая не адпавядала патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту МЗ ЕАЭС 040/2016. Выпрабаванні не прайшлі некалькі найменняў тавараў. У складзе гарбушы (балык халоднага вэнджання) выяўлена недапушчальная харчовая дабаўка — кансервант бензойнай кіслаты ў колькасці 1,11 г/кг.

Акрамя таго, пры вытворчасці харчовай рыбнай прадукцыі гарачага вэнджання нельга выкарыстоўваць падсалодвальнік сахарын. Яго ўжылі для вырабу кальмара (філе-кавалачкі на шпажцы), акуня марскога абезгалоўленага вагавага, а таксама селядца.

Дзяржстандарт забараніў увоз і абарачэнне прадукцыі на тэрыторыі Беларусі. Пракантраляванаму падчас пазапланавай праверкі суб’екту гаспадарання ў Воршы прадпісалі выключыць небяспечныя тавары з абарачэння. Дзеянне дэкларацый аб адпаведнасці, якімі суправаджалася названая прадукцыя, на тэрыторыі краіны спынена.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Якая гідкасць гэтая вашая рыба!»

У Воршы знайшлі небяспечную прадукцыю з Расеі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение