15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Рэцэдывіст напаў на дзіцёнка

01.03.2024 16:40

8342 прагляду, 0 каментароў

Але ці не выйдзе зноў па амністыі?...

Не можам сказаць дакладна калі адбылоя само здарэнне, але суд у Оршы па апісваемым факце адбыўся яшчэ 6 лютага, а сёння ў адкрытым доступе з'явілася судовая пастанова па справе. Антыгерой гісторыі, ён жа падсудны мае вельмі насычаную біяграфію. Ён закаранелы рэцыдывіст. За сваё жыццё толькі па крымінальным кодэксе ён быў судзімы ажно 12 разоў! І кожны раз суды прыгаворвалі яго да ўмовых, або рэальных тэрмінаў. Калі ўсе прысуды скласці разам, то пад рознымі відамі пакарання ён павінен быў бы правесці агулам больш за 25 гадоў. Але чамусці мужчыне шмат шанцавала і некалькі разоў яго вызвалялі па амністыі.

Відавочна, што ні амністыі, ні адседжаныя тэрміны аніяк не выправілі рэцэдывіста. У час калі ён зноў быў пад прэвентыўным наглядам як раз і адбылося задрэнне. Мужчына прыйшоў да свайго ўчастковага адзначыцца, а потым "пайшоў гуляць па горадзе", як сам сказаў на судзе. Гуляў ён не зусім безмэтава: па дарозе купіў шкарпэткі. Як жа не абмыць такую пакупку і заадно мужчына набыў і бутэльку гарэлкі. І басцяючыся па горадзе час ад часу выпіваў. Знаходзячыся каля першай музычнай школы ён пабачыў стайку дзяцей, якія гулялі перад заняткамі ў гэтай школе. Потым ён апраўдваўся, што не памятае што адбылося і быў перакананы (прынамсі у паказаннях), што зрабіць такі ўчынак мог толькі выпадкова. А ўчынак палягаў у тым, што ён двойчы ўдарыў адну з дзяўчынак пакетам па галаве. А ў пакеце ляжала недапітая бутэлька. Таму ўдар хоць і прывёў толькі да сінякоў, але ж на дзіцячай галаве адчуваўся.

Як толькі маці дзяўчынкі даведалася пра здарэнне, то адразу звярнулася ў міліцыю. На судзе яна не патрэбавала аніякіх кампенсацыяў ні маральнай шкоды, ні фізічнай. Патрабавала толькі максімальна пакараць нападніка-рэцэдывіста. І суд прыслухаўся да меркавання пацярпелага боку. Мужчыне выпісалі 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Пытанне толькі ў тым калі будзе новая амністыя па каторай ён зможа зноў гуляць па горадзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэцэдывіст напаў на дзіцёнка

Але ці не выйдзе зноў па амністыі?...

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение