Пажар распачаўся ў прыватным сектары за Чыгуначным тэхнікумам на першым Тэхнічным завулку каля 17-40. Вагонь хутка і моцна ахапіў увесь дом. У гээты час міма праязжаў мужчына, які пабачыў дым з вагнём, а таксама, што з вакна дома жанчына кліча на дапамогу. Гаспадыня дому 1975 года нараджэння не магла сама выйсці з пажару. Мужчына, рызыкуючы ўласным жыццём, забег у дом і на руках - сапраўды рыцарскі ўчынак - вынес яе з дому пасля чаго ўжо пазваніў ратавальнікам.
Як бачна па відэа, без чкжой дапамогі жанчына адназначна загінула б.