21:00

-4

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

09:00

-3

7 м/с

1006 гПа

Орша, Здарэнні

«Узяў касу», пагражаючы нажом

10.03.2024 11:41

787 праглядаў, 0 каментароў

У Воршы — узброенае рабаванне крамы.

Каля 21-й гадзіны 9 сакавіка трывожны сігнал паступіў з прадуктовай крамы ў Воршы. Праз дзве хвіліны экіпаж Дэпартамента аховы разбіраўся на месцы здарэння, паведамілі сілавікі.

Было ўстаноўлена, што невядомы, пагражаючы нажом прадавачцы, адкрыта выкраў з касы грошы і схаваўся.

Удакладніўшы прыкметы і кірунак руху падазраванага, ахоўнікі паспяшаліся адпрацаваць прылеглую тэрыторыю.

Неўзабаве пад мастом яны заўважылі падобнага па прыметах маладога чалавека. Затрыманы не стаў адмаўляцца і прызнаўся, што гэта ён скраў грошы з крамы. Пры сабе ў фігуранта ўдалося выявіць каля 450 беларускіх рублёў (дакладная сума ўстанаўліваецца).

Налётчыкам аказаўся 14-гадовы навучэнец адной з мясцовых школ горада. У дадзены момант асобную ўвагу надаюць высвятленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства, даследуюць асобу падазраванага, выкліканы бацькі.

Міліцыя завяла крымінальную справу па факце злачынства.

З відэа вынікае, што рабаванне адбылося ў раёне чыгуначнага вакзалу. Падрабязнасці высвятляюцца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Узяў касу», пагражаючы нажом

У Воршы — узброенае рабаванне крамы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение