Праз некалькі месяцаў стала вядома пра ўцёкі з турмы ў Шклове, якая даволі вядомая ў Беларусі, паколькі туды нярэдка змяшчаюць фігурантаў гучных, у тым ліку палітычна матываваных спраў.
Раніцай 12 верасня 2023 года ў шклоўскай калоніі №17 адбылося надзвычайнае здарэнне. Адзін з вязняў спрабаваў уцячы. З перадачы, якую паказала прапаганда, незразумела, на якім этапе яго план праваліўся, але ўрэшце мужчыну затрымалі супрацоўнікі калоніі.
57-гадовы жыхар Віцебска адбываў 14-гадовы тэрмін за забойства, гвалт у дачыненні службовай асобы, а таксама незаконныя дзеянні са зброяй.
Як паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці, за спробу ўцёкаў яму дадалі 2 гады зняволення. Сваю віну вязень прызнаў.