Тое, што ў вёсцы Шышава Горацкага раёна згарэў дачны домік - далёка не сенсацыя. Але, напэўна, варта яшчэ раз гэта прагаварыць, бо дом мог бы і не згарэць, калі б не чалавечы фактар. А зараз (за выключэннем некалькіх халодных дзён, якія ідуць прама зараз) той сезон калі гэта асабліва важна.
Справа ў тым, што ў Шышава дом згарэў з-за звычайнага вогнішча, які развялі людзі і кепска пракантралявы. Быў моцны вецер, была сухая трава і вагонь пачаў распаўсюджвацца. Распаўсюдзіўся ён так хутка, што перакінуўся на дом. Вынік - дом знішчаны.
І, нажаль, гэта не выключэнне. Па Беларусі ўжо ёсць ахвяры, якія пацярпелі з-за выпалу сухой травы і такіх жа вогнішчаў.