Некаторыя справы пыляцца ў архівах, а вінаватых не могуць знайсці. Але не заўсёды гэта азначае, што аператыўныя службы, дэтэктывы спынілі пошукі і ўжо не спадзяюцца выкрыць злачынцу. Тут настойлівасць і пошукі далі свой плён — у Воршы затрымалі дваіх з чатырох падазраваных у забойстве маладога,
Злачынства здарылася яшчэ ўлетку 1998 году, але вінаватых не маглі знайсці.
Высветлілася, што забіты вазіў наркотыкі з Расеі. Аднойчы, на адпачынку на рацэ, адзін з мужчынаў у спрэчцы застрэліў яго. Аператыўнікі мяркуюць, што ахвяру з нагоды адпачынку якраз завабілі на раку, каб звесці з ёй рахункі.
У выніку пра справы грошай не дамовіліся, і мужчыну забілі з пісталета. Забойцу тады было 38 гадоў. Затым прывязалі да ягоных ног гіру і скінулі цела ў раку.
Двое са злачыннай групы за гэты час ужо памерлі, а яшчэ двух затрымалі пры ўдзеле АМАПу ў Воршы.