Першая аварыя адбылася на вуліцы Міра ў раёне Усходняй. Тут сутыкнуліся дзве легкавушкі. Здавалася б, нязначная аварыя - яны на гэтай вуліцы не рэдкасць - але ж абедзве машыны не змаглі працягваць рух сваім ходам - удзельнікам руху давялося чакаць пакуль іх пагрузяць на эвакуатары. Увесь гэты час рух па правай паласе (у бок вакзалу) быў заблакаваны і для аб'езду аварыі аўтамабілістам даводзілася выязжаць на сустрэчную паласу.
Другая аварыя адбылася на Дуьровенская. Падобна, што тут адбылося зввчайнае для гэтага сезона здарэнне - на пешаодным пераходзе аўтамабіль збіў роварыста. Але не будзем рабіць паспешных высноваў, магчыма, што будзе афіцыйная інфармацыя.