Пажар адбыўся 10 красавіка днём, каля 15-30 у вёсцы Зайцава суседняга Горацкага раёна. Двое жыхароў Горак, родныя браты Сяргей і Дзмітрый Варанцовы праязжалі па вёсцы і заўважылі, што з аднаго з дамоў валіць дым. Яны спыніліся і зайшлі ў дом - дзверы былі не зачыненыя. У доме проста на падлозе ляжалі п'яныя гаспадыня дома і яе сужыцель. Жанчына - 70-гадовая пенсіянерка, 60-гадовы сужыцель нідзе не працуе, таму мелі права набухацца ўжо ў абед.
Браты выцягнулі п'яных людзей на вуліцу і выклікалі ратавальнікаў.