Пра аварыю на сваіх старонках паведамляе абласное ДАІ. Яна адбылася на тым участку трасы М8 дзе дарога праходзіць праз Сенненскі раён - не далёка ад паварота на Багушэўск. 44-гадовы матацыкліст ехаў у кірунку Оршы калі на дарогу злесу выйшаў лось. Было ўжо цемнавата і матацыкліст не адразу заўважыў жывёлу і не змог пазбегнуць сутыкнення.
У выніку мужчына атрымаў шматлікія траўмы сяро якіх і дастаткова складаныя. У прыватнасці ў яго дыягназавалі пнеўматаракс - гэта пашкоджанне лёгкіх, а таксама пераломы і гематомы. Чалавека даставілі ў абласную бальніцу, пра лёс жывёлы супрацоўнікі ДАІ не паведамляюць. Аварыя адбылася 10 красавіка.