15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Рэгіён, Культура

Епіскап стаў грамадзянінам

12.04.2024 15:01

858 праглядаў, 0 каментароў

Расеец 30 гадоў незаконна ўзначальваў беларускую епархію.

Кіраўнік віцебскай епархіі Дзімітрый (Драздоў) атрымаў грамадзянства Беларусі, хаця пражыў у Беларусі некалькі дзясяткаў гадоў. Ён кіруе Віцебскай епархіяй і завецца епіскапам Віцебскім і Аршанскім больш за 30 гадоў. Аднак паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» кіраўніком рэлігійнай арганізацыі можа быць толькі грамадзянін Рэспублікі Беларусь (арт. 13).

Атрымліваецца, епархію Дзімітрый узначальваў незаконна. Аднак улады не звярталі на гэта ўвагі.

Пра атрыманне ўладыкам Дзімітрыем беларускага грамадзянства напісала прэс-служба епархіі.

З гэтай важнай падзеяй кіраўніка Віцебскай епархіі павіншаваў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Андрэй Любімаў. Ён уручыў Дзімітрыю пашпарт.

У сваю чаргу, Дзімітрый аддзячыў міліцыянту Бібліяй і кнігай пра спаведніка Уладзіміра Елянеўскага.

Цікава, што Елянеўскі быў праваслаўным юрыстам, які сядзеў у 30-я гады ХХ стагоддзя у віцебскай турме паводле ілжывага абвінавачвання. Пасля турмы Елянеўскі стаў інвалідам. Пазней ён быў рэабілітаваны ўладамі, а праваслаўнай царквой прылічаны да святых. Цікава, што цяперашнія ўлады Беларусі злачынсвтаў сталінізму не асудзілі, у тым ліку пераслед савецкімі ўладамі святароў. Наадварот, чыноўнікі неаднаразова выказваліся ў падтрымку той палітыкі бальшавікоў.

Вайна ва Украіне, якая пачалася роўна 10 гадоў таму, моцна падзяліла беларусаў. У тым ліку раскол назіраецца сярод праваслаўных. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, якая цяпер дзейнічае выключна на эміграцыі, асудзіла расейскую агрэсію супраць Украіны. Беларуская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату, як і кіраўніцтва РПЦ, падтрымлівае вайну Расеі супраць Украіны, а яе патрыярх нядаўна назваў гэтую вайну «свяшчэннай». Праз нязгоду з такой палітыкай шэраг беларускіх праваслаўных святароў, якія служылі пад юрысдыкцыяй РПЦ, вымушаныя былі пакінуць Беларусь. За мяжой частка з іх перайшла пад веданне Канстанцінопальскага патрыярхату.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Епіскап стаў грамадзянінам

Расеец 30 гадоў незаконна ўзначальваў беларускую епархію.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение