У сувязі з правядзеннем планавых аднаўленчых рамонтаў каляіны на перагоне Ворша-Заходняя — Чэрвіна ў дні 19, 22, 23, 24, 25 і 26 красавіка 2024 года асобныя цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных ліній і цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа будуць рухацца на ўчастку Ворша — Магілёў змененым маршрутам і раскладам праз станцыю Ворша-Ўсходняя замест Ворша-Заходняя.
Беларуская чыгунка прынесла прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці і папрасіла з разуменнем паставіцца да гэтых абставін.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.