Аварыя адбылася днём 1 траўня на 25-м кіламетры аўтадарогі Р-21. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца 1969 году нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Peugeot».
Пры абгоне на нерэгуляваным скрыжаванні, учыніў сутыкненне з аўтамабілем «Nissan», які ажыццяўляў левы паварот. У выніку ДТЗ пасажыр аўтамабіля «Nissan» 1947 года нараджэння з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны.
Абгон лічыцца адным з самых небяспечных манеўраў на дарозе, нагадвае ДАІ. Усім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць вельмі ўважлівымі і сабранымі. Вадзіцелям — выбіраць бяспечную хуткасць у канкрэтных дарожных умовах, дыстанцыю і бакавы інтэрвал, адмовіцца ад неабдуманых абгонаў і перабудаванняў.