Аварыя адбылася 8 траўня ў другой палове дня. Супала адразу два манеўра. З боку Хорабрава ехаў аўтамабіль Крайслер. Падобна, што яго кіроўца ехаў прыбіраць могілкі родных, бо рабіў левы паварот на паркоўку каля могілак. У гэты ж самы момант з боку Барані ехаў матацыкліст на Хондзе і яшчэ адзін аўтамабіль. Калі Крайслер пачаў паварочваць, матацыкліст пачаў абгон і кіроўцы машыны ды матацыкла не заўважылі манеўры адно аднаго. Адбылося сутыкненне. Дарэчы, Крайслер спыніўся не адразу ды яшчэ і ўехаў у прыпаркаваны аўтамабіль.
У выніку аварыі матацыкліста давялося шпіталізаваць.