18:00

+0

7 м/с

998 гПа

21:00

-0

6 м/с

1000 гПа

00:00

-1

5 м/с

1001 гПа

03:00

-2

4 м/с

1001 гПа

06:00

-0

4 м/с

1001 гПа

Орша, Здарэнні

Абдурылі настаўнікаў

21.05.2024 16:04

697 праглядаў, 0 каментароў

Людзі не вучацца нічому.

У Воршы новымі ахвярамі кібермахляроў сталі настаўнікі. Ва УУС Аршанскага райвыканкаму звярнуліся двое настаўнікаў мясцовых школ. З імі ў мэсэнджэры Telegram звязваўся іх «дырэктар», а дакладней нейкі карыстальнік, падпісаны імем дырэктара і з яго фатаграфіяй, узятай з адкрытых крыніц у сетцы інтэрнэт.

Падчас зносінаў «дырэктар» указваў, што з імі зараз звяжуцца прадстаўнікі праваахоўных органаў і ім трэба будзе аказаць садзейнічанне, піша абласная міліцыя са спасылкай на «АГ».

«Супрацоўнік» пераканаў дзвюх аршанак звярнуцца ў банк для афармлення крэдытаў. Як вынік, ахвяры ўзялі крэдыт на суму 76 тысяч рублёў. Пры гэтым адна з іх па ўказанні злачынцаў нават купіла новы тэлефон, бо на яе старой прыладзе ніяк не ўсталёўваўся адпраўлены ёй файл з дадаткам для аддаленага доступу.

Усе заяўкі на атрыманне крэдытаў былі ўхвалены банкамі, але тэрмін залічэння грашовых сродкаў быў перанесены на некалькі дзён. Гэта і зберагло грашовыя сродкі настаўнікаў, бо за гэты час яны зразумелі, што іх маглі падмануць і звярнуліся ў міліцыю.

Ва УУС нагадваюць, што супрацоўнікі дзяржорганаў, банкаў і аператары сувязі ніколі не маюць зносіны ў месэнджарах! Будзьце пільныя і асцярожныя!

Па дадзеных выпадках узбуджаны крымінальныя справы па факце замаху на махлярства. Адказнасць па дадзеным артыкуле прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў (у залежнасці ад памеру нанесенай шкоды).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Абдурылі настаўнікаў

Людзі не вучацца нічому.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение