Якімі б мілымі не падаваліся дзікія жывёлы, тым больш не драпежнікі, яны небяспечныя для чалавека. І тады калі чалавек умешваецца ў сферу жыцця дзяцей і калі жывёлы выходзяць да інфраструктуры чалавека. Асабліва небяспечныя жывёлы на дарозе. У гжтым сезоне на Віцебскай трасе ўжо былі сутыкненні з ласямі, якія скончыліся кепска для чалавека. А ў гэты раз прагулка лося па дарозе скончылася і зусім трагічна.
Удар легкавога аўтамабіля аб жывёлу, прыйшоўся самым кепскім чынам - машына падбіла жывёлу па нагах і лось заваліўся на яе ўсёй тушай. Гэта бачна па характэрных наступствах на машыне. У выніку сутыкнення, мужчына, які вёў машыну з боку Оршы ў бок Віцебску загінуў на месцы.