Пажар адбыўся 23 траўня пад вечар у вёсцы Дабрэйка. Дом, які стаў ахвярай пажару, выкарыстоўваўся пад лецішча і ў гэты дзень садова-агароднымі справамі займалася маці ўладальніка дома - 74-гадовая пенсіянерка.
Пажар заўважылі сёседзі, сама жанчына была ўнутры і, магчыма, спала, бо не заўважыла, што вакол яе гарэлі і сарай і хата. Калі ратавальнік прыехалі, у будынках ужо абвальвалася столь. І хаця суседзі паведамілі пажарным, што ў доме жанчына, дастаць яе было не магчыма.
Нават калі пажар быў патушаны, дастаць цела доўга было не магчыма - пішуць самі ратавальнікі праз сваю прэс-службу. Відавочна, што жанчына пры такім пажары выжыць не магла.