Жыхары Барані заўважылі лебедзя на рацэ Адроў. Птушка апынулася ў небяспецы, піша Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У лебедзя вакол шыі была лёска, што стварала небяспеку для яго жыцця. Лёска перашкаджала птушцы рухацца. Людзі патэлефанавалі ў Аршанскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Аршанскі аддзел надзвычайных сітуацый.
На выклік прыбылі адмыслоўцы і злавілі лебедзя. Там яны выявілі, што лёска была ад вуды з абламаным наканечнікам.
Лёску абрэзалі, і лебедзь быў адпушчаны на волю.
«Дзякуй усім, хто дапамог выратаваць птушку!» — напісалі прыродаахоўнікі.
Яны засцерагаюць людзей ад выкарыстання рыбалоўнага снадзіва, якое можа траўмаваць ці нават забіць насельнікаў рэк і азёр.