Незвычайнасць сітуацыі ў тым, што на адным пажары загарэлася адразу дзве кватэры ў пяціпавярховым доме на вуліцы Дзікуна ў Шклове. Распачаўся пажар каля 15-30 і ў гэты час у загарэўшыхся кватэрах былі людзі, у тым ліку і дзеці. Акрамя ратавання людзей, якія знаходзіліся ў кватэрах, пажарныя эвакуявалі іх суседзяў.
Нажаль, не абыйшлося без пацярпелых. Чатырох чалавек накіравалі ў бальніцу з атручаннем дымам. Сярод іх двое дзяцей: 6 гадоў і аднаго годзіка ад нараджэння.