Як паведамляе ДАІ, аварыя адбылася на вуліцы Цэнтральнай у Барані апоўначы з 29 на 30-е траўня. Кіроўца не справіўся з кіраваннем і выляцеў з праезжай часткі ў кусты. Заадно і пашкодзіў зялёныя насаджэнні. Арыгінальнасць сітуацыі ў тым, што ў гэты час на гэтай дарозе амаль няма машынаў і каб выляцець трэба на хуткасці, напрыклад, не заўважыць ляжачага паліцэйскага.
У прынцыпе аварыю можна патлумачыць яшчэ і недасведчаннасцю кіроўцы - хлопцу было ўсяго толькі 16 гадоў. То бок, хлопец і за руль без інструктара не меў права сядаць. У выніку хлопец сам сябе пакараў за парушэнне правілаў - калі машына перакулілася, ён атрымаз траўмы з якімі і быў дастаўлены ў бальніцу.