00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-5

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Памылка ДАІ

01.06.2024 07:53

715 праглядаў, 0 каментароў

У адным артыкуле аказалася дзве памылкі. Адну дапусцілі ДАІ, другую мы

Гаворка ідзе пра артыкул у якім мы распавядалі пра аварыю ў Барані ў якой пацярпеў 16-гадовы хлопец. Канешне, ад памылак ніхто не застрахаваны, але каб у адным артыкуле аказалася дзве фактычныя памылкі - такога яшчэ не бывала.

Першую памылку дапусціла прэс-служба ДАІ. У сваім паведамленні яны напісалі, што аварыя адбылася ў горадзе Барань на вуліцы Цэнтральная. У рэальнасці ж аварыя адбылася ў вёсцы Барань. Не аршанцу такую памылку дапусціць дастаткова лёгка.

Улічваючы, што гаворка ідзе пра вёску, а не горад, то становіцца больш зразумелым чаму аварыя адбылася. У горадзе на асфальтаванай дарозе складана страціць кантроль над машынай. Але ў вёсцы Барань асфальту мала, дарога складаная і ў цемры выляцець з дарогі - гэта не нешта неверагоднае.

Другую памылку дапусцілі мы. Пацярпеў у аварыі 16-гадовы пасажыр, мы ж напісалі, што 16-гадовы кіроўца. Фактычна гэта адрукоўка, але якая моцна змяняе сутнасць аварыі. Выбачаемся, калі нашая памылка каго-небудзь пакрыўдзіла.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Памылка ДАІ

У адным артыкуле аказалася дзве памылкі. Адну дапусцілі ДАІ, другую мы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение