Супрацоўнікі Горацкага РАУС спынілі грузавы аўтамабіль, кіроўца якога перавозіў каля 30 тон металалому без адпаведных дакументаў, піша Міліцыя Магілёўшчыны.
Высветлілася: 42-гадовы мясцовы жыхар на працягу некалькіх месяцаў збіраў метал з палёў раёна для наступнай яго здачы ў пункт прыёму другаснай сыравіны. Лом чорных металаў агульным коштам больш за 9 тысяч рублёў сканфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі.
У адносінах да кіроўцы складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Цяпер яго чакае вялікі штраф.