Пажар распачаўся каля 16-30 ў нядзелю 9 чэрвеня. Як распавялі нам відавочцы, у прыватным доме пражываў мужчына з інваліднасцю, які спачатку самастойна выйшаў з дому, але потым вырашыў што паспее забраць некаторыя рэчы і вярнуўся ў гарэўшую хату. Але вяртанне аказалася мала паспяховым. Мужчына ўпаў.
Нашчасце, міма праязжала жанчына, якая зразумела, што ў доме нехта ёсць і дапамагала інваліду выбрацца з палаючай хаты. Прынамсі, так распавядаюць відавочцы. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.