Сененская раённая газета паведамляе пра пажар, які не быў агучаны зводкай Міністэрства надзвычайных сітуацыяў. Пажар адбыўся вечарам 10 чэрвеня ў вёсцы Каралевічы. Гаспадар хаты 1961 года нараджэння спрабаваў спаліць бытавое смецце, але паабраў не надта харошае месца для гэтага. І з-за ветру вагонь перакінуўся на будынак. А сам мужчына ў гэты самы момант быў у самой хаце, то бок пакінуў вагонь без нагляду.
Калі дом загарэўся, мужчына змог сам выйсці з хаты і таму з людзей ніхто не пацярпеў, а дом пашкоджаны моцна.