Аварыя адбылася ў абласным цэнтры на плошчы Свабоды. 43-гадовы кіроўца не прапусціў 14-гадовага хлопца на электрасамакаце. Праўда, на відэа, якое ў тэлеграме прадставіла ДАІ, бачна, што падлетак не пацярпеў. Можа толькі самакат аказаўся памятым. Чаго пры такім шчаслівым зыходзе турбаваць аўтаінспектараў - магчыма, падумаў кіроўца і паехаў далей па сваіх справах. Але аўтаінспектары хацелі патурбавацца.
Быў абвешчаны план "Перахоп" і кіроўцу злавілі пад Оршай у Андрэешчыне. Цяпер яго вінавацяць не толькі і не столькі ў здзейсненай аварыі, колькі ў тым, што ён з'ехаў з месца аварыі, што забаронена правіламі дарожнага руху.