Аварыя адбылася 15 чэрвеня бліжэй да абеду. На скрыжаванні вуліцаў Маркса і Камсамольскай сутыкнуліся пасажырскі аўтобус і легкавушка. Аўтобус выязжаў з маста з боку Задняпроўя. Аварыя не такая і значная і пацярпелых няма. Але абодва кіроўцы засталіся чакаць ДАІ і таму пасажырам аўтобуса давялося працягнуць ссвой шлях пешкам.
У той жа дзень у Оршы адбылося яшчэ, як мінімум, дзве аварыі. Праз паўгадзіны пасля апісанага выпадку, яшчэ два аўтамабілі сутыкнуліся не далёка ад Андрэеўшчыны.