Выпадак, які мог скончыцца трагічна адбыўся ў вёсцы Берасценава. Жанчына ехала на ровары калі распачаўся дождж і ад дажджу яна схавалася пад аўтобусны прыпынак. У гэты момант побач з прыпынкам з-за непагадзі рухнула дрэва. Калі б не аўтобусны прыпынак, дрэва магло ўпасці на саму жанчыну.
Нам з розных частак рэгіёна паступаюць паведамленні пра рухнуўшыя дрэвы. Відавочна, што гэты кароткі дождж, які прайшоў над Оршай 19 чэрвеня нанёс некаторую шкоду.