18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Спорт

Смалянец — чэмпіён Расеі!

22.06.2024 16:12

695 праглядаў, 0 каментароў

Дзмітрый Швядко працягвае здабываць узнагароды.

Гулец са Смалянаў Дзмітрый Швядко раней блішчэў у менскай «Сталіцы» і быў найлепшым гульцом першынства Беларусі ў міні-футболе. Затым гулец атрымаў прапанову з Югорску ад каманды «Газпром-Югра». Узімку 2023 году Швядко пераехаў у Расею, дзе хутка стаў важным гульцом.

Сёлета «Газпром-Югра» змагаўся за золата з камандай «Ухта». У фінальнай серыі да чатырох перамог каманда беларуса святкавала агульную вікторыю 4:1.

Гэта не першы поспех дадзенай каманды. Раней, пад назвай «ТТГ-Ява» яна неаднаразова брала срэбныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Расеі, з сезону 2008/09 яна выступае пад назвай «Газпром-Югра». У 2018, 2022 і вось цяпер, у 2024 клуб станавіўся чэмпіёнам Расеі. Акрамя трох гэтых тытулаў у дружыны з Югорску 5 заваяваных Кубкаў краіны і два буйныя міжнародныя трафеі — Кубак кубкаў 2012 году і Кубак УЭФА 2016.

У сезоне Дзмітрый Швядко правёў 35 гульняў і загнаў у іх 8 галоў, плюс 5 разоў выводзіў на галы партнёраў па камандзе.

Такім чынам, наступны сезон «Газпром-Югра» пачне ў статусе чэмпіёнаў Расеі і будзе бараніць тытул. Але невядома, ці пачне гэта рабіць з клубам беларус. Ёсць інфармацыя аб тым, што Швядко можа пакінуць Югорск і перабрацца ў Маскву. Ходзіць інфармацыя пра інтарэс да яго з боку КПРФ. Для тых, хто не сочыць за расейскім міні-футболам, патлумачым — так, гэта тая самая абрэвіятура палітычнай партыі (Камуністычная партыя Расейскай федэрацыі). Пры гэтым клуб не нейкая цацка ў руках расейскіх камуністаў — ён існуе ўжо 21 год, і за гэты час двойчы станавіліся чэмпіёнамі, у 2020-м і 2023-м.

Цікава, што адзінай камандай, у браму якой Швядко сёлета загнаў больш за адзін мяч, быў якраз КПРФ. У адной з гульняў паўфінальнай серыі ў траўні гулец са Смалянаў адправіў у браму «камуністаў» два мячы. У фінальнай серыі Швядко праводзіў галы за «Газпром-Югру» ў дзвюх астатніх сустрэчах сваёй каманды і спрычыніўся да залатых медалёў дружыны. Віншуем Дзмітрыя!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Смалянец — чэмпіён Расеі!

Дзмітрый Швядко працягвае здабываць узнагароды.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение