21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Баяцца шуму чыгункі

26.06.2024 13:48

663 прагляду, 0 каментароў

Жыхары Вакзальнага раёну задаюць пытанні пра будаўніцтва.

26 чэрвеня — заканчэнне грамадскага абмеркавання наконт дэталёвай планіроўкі кварталу забудовы па вуліцы Фелікса Дзяржынскага. Як стала вядома нашай рэдакцыі, слуханні па забудове на вуліцы Дзяржынскага ўлады аб’явілі ўжо другі раз. Раней людзі пісалі скаргі і дамагліся паўторнага абмеркавання праекту. Справа ў тым, што першыя былі праведзены з парушэннямі.
У чым былі прэтэнзіі жыхароў кварталаў, дзе плануюцца працы? Пасля ацэнкі праекту, знаёмства з ім у будынку Аршанскага райвыканкаму і асабістых абмеркаванняў пабачанага, многія жыхары сталі баяцца таго, што забудаваны квартал не будзе забяспечаны неабходнымі ў такім выпадку сродкамі шумаізаляцыі. Гэта Вакзальны раён, а месца для забудовы падабранае непасрэдна побач з чыгункай.
Ужо пры другіх слуханнях праекту ўлады, паводле нашай інфармацыі, не прадставілі дастаткова доказаў таму, што пра шумаізаляцыю праектанты дастаткова падумалі. На канкрэтныя пытанні жыхарам адказаць вычарпальна не змог ніхто, не было і размовы са спецыялістам, які мог бы растлумачыць праблемныя пазіцыі і, магчыма, паказаць грамадзянам, што яны дарэмна асцерагаюцца праблем.
Жыхары думаюць, што адсутнасць канструктыўнай размовы з боку ўладаў можа намякаць на тое, што гэтага рашэння няма, і праект сапраўды з гэтага гледзішча не быў прадуманы дасканала. Будаўніцтва — частка праекту Генеральнага плану Воршы.
У тлумачальнай запісцы ўлады пішуць пра неабходнасць шумаізаляцыі. У прыватнасці, пра тое, што будзе азеляненне тэрыторыі, у дамах вокны не будуць рабіцца ў борк чыгункі, а таксама ёсць неабходнасць ва ўсталяванні шумапаглынальных экранаў. Гаворыцца ў запісцы і пра нормы санітарных зонаў, якія існуюць для забудовы тэрыторыі, што месціцца пры чыгунцы. Падрабязна ў запісцы праходзіць і ацэнка шуму, што сведчыць пра тое, што ўлады разумеюць праблему, з якой да іх звяртаюцца аршанцы. Яшчэ ў 2015 годзе на азначаным абшары зафіксавалі 9 перавышэнняў дапушчальнага ўзроўню шуму. Прыводзяцца паказнікі эквівалентнага ўзроўню шуму.
Праўдападобна, праектныя рашэнні па шумаізаляцыі жыхароў не задаволілі, яны параўналі гэта з іншымі дакументамі, і пачалі выказваць свае прэтэнзіі.
Чытачоў, якія могуць удакладніць ці дапоўніць выкладзеную інфармацыю, Orsha.eu просіць перадаць у рэдакцыю. Цяпер варта рабіць гэта ананімна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Баяцца шуму чыгункі

Жыхары Вакзальнага раёну задаюць пытанні пра будаўніцтва.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение