00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Забаранілі тры пікеты

20.09.2014 14:36

2552 прагляду, 0 каментароў

У Віцебску забаранілі тры пікеты ў падтрымку Украіны - паведамляе ПЦ "Вясна"

Сябры Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пётр Сарапеня падавалі заяўкі на акцыі ў трох раёнах горада. І з трох раённых адміністрацый атрымалі адмовы.

Паводле Яна Дзяржаўцава, мэтай меркаваных акцый было публічнае асуджэнне агрэсіі Расіі ў дачыненні да незалежнай суверэннай Украіны:

"Пікеты мусілі прайсці з 22 па 24 верасня ў месцах, адмыслова вызначаных уладамі для правядзення масавых акцый. Нам адмовілі на падставе таго, што мы не заключылі дамовы на абслугоўванне акцый з ЖКГ, медыкамі цэнтральнай гарадской паліклінікі і міліцыяй. Гэтых дамоў ад нас патрабуюць у адпаведнасці з рашэннем Віцебскага гарвыканкаму. Аднак рашэнне гэтае невыканальнае – медыкі і міліцыя яшчэ ні разу не пагадзіліся заключыць з намі дамовы. Таму гэтым разам мы вырашылі да іх не звяртацца. Што да мясцовых адміністрацый, то чыноўнікі прадэманстравалі нам сваё ўласнае стаўленне да падзей на Украіне – яны адмаўляюць нам у прадстаўленні гэтай праблемы на шырокае грамадскае абмеркаванне".

Ян Дзяржаўцаў паведаміў, што украінская тэма застаецца для партыйцаў надзённай, як і для ўсіх суайчыннікаў. Таму ён і Пётр Сарапеня ізноў падалі заяўкі на пікет з такімі самымі мэтамі – прыцягнуць увагу грамадскасці да падзеяў ва Украіне. Заяўка пададзена ў Кастрычніцкую раённую адмінстрацыю на 17 кастрычніка. Таксама напісаны і лісты з чарговай прапановай заключыць дамовы на абслугоўванне акцыі.

Але спадзеву атрымаць згоду амаль няма, гаворыць спадар Дзяржаўцаў:

"З міліцыі нам заўжды адказваюць, што ніякіх дамоў заключаць не будуць, пакуль мы не атрымаем дазвол ад мясцовых уладаў. Такім чынам, узнікае супярэчнасць паміж патрабаваннямі рашэння гарвыканкаму аб масавых акцыях і трактоўкай закону аб масавых акцыях Віцебскай абласной управай МУС. Што да паліклінікі, то там адмаўляюцца заключаць дамовы па розных прычынах, самая папулярная – адсутнасць вольных спецыялістаў. Але ёсць і іншая прычына: мы не першыя, хто безвынікова звяртаецца да медыкаў па дамовы, і ўжо ёсць адказ з Вярхоўнага суду пра тое, што ў пералік платных медычных паслугаў абслугоўванне масавых акцый не ўваходзіць. Такім чынам, ізноў паўстае праблема, якая не дазваляе жыхарам Віцебску рэалізаваць свае правы на мірныя сходы і публічнае выказванне меркаванняў".

Ян Дзяржаўцаў кажа, што прадстаўнікі КХП БНФ гатовыя чарговы раз ініцыяваць кампанію за змены ў рашэнні гарвыканкаму №881 "Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску". Такіх ініцыятываў было ўжо некалькі, але яны былі беспаспяховыя: з усіх інстанцый актывістам адказвалі, што рашэнне прайшло юрыдычную экспертызу, зацверджана, а значыць прызнана дасканалым.

Паводле ПЦ "Вясна"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Забаранілі тры пікеты

У Віцебску забаранілі тры пікеты ў падтрымку Украіны - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение